Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах бойка: будаўнікі сілай выгналі актывістаў


Будаўнікі і абаронцы пабіліся: намёт зламаны, абаронцаў выштурхалі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00

Актывісты, якія раніцай 20 лютага распачалі варту на будоўлі на тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу Курапаты, выстаялі ноч, але ўдзень былі гвалтоўна выштурханыя з будаўнічай пляцоўкі.

Як перадае карэспандэнт Свабоды, будаўнікі зламалі намёт актывістаў, грубай сілай выгналі саміх актывістаў за тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі. Актывісты засталіся за агароджай, іх прыйшлі падтрымаць мясцовыя жыхары, працягваюцца моўныя перапалкі.

Будаўніцтва офіснага цэнтру ля Курапатаў. Будаўнікі выштурхалі актывістаў за тэрыторыю
Будаўніцтва офіснага цэнтру ля Курапатаў. Будаўнікі выштурхалі актывістаў за тэрыторыю

Канфлікт пачаўся, калі да абаронцаў Курапатаў пад’ехаў лідэр «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец. Ён спрабаваў прайсьці на тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі — будаўнікі перашкаджалі яму, тады актывісты зь сярэдзіны падышлі да ўваходу на пляцоўку, а будаўнікі павалілі тых на зямлю, выштурхалі з тэрыторыі. Намёт актывістаў зламалі і выкінулі.

Будаўнікі вельмі груба выказваюцца пра актывістаў. Актывісты жа сьцьвярджаюць, што будаўнікі ўночы ўжывалі алькаголь, дагэтуль застаюцца нападпітку.

Дашкевіч пра ноч у Курапатах: «Тут фактычна будаўнікі-амапаўцы»

Актывісты процістаяць забудове часткі тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу Курапаты, дзе былі расстраляныя і пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

***

Гэта ня першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 2 чэрвеня 2002 году. Кругласутачная вахта памяці доўжылася 250 дзён. Усе гэтыя дні Радыё Свабода штодня асьвятляла падзеі ва ўрочышчы. Вынікам гэтага стала кніга аднаго рэпартажу «Дарога праз Курапаты» (PDF).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG