Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч пра ноч у Курапатах: «Тут фактычна будаўнікі-амапаўцы»


Зьміцер Дашкевіч у Курапатах, фота 20 лютага
Зьміцер Дашкевіч у Курапатах, фота 20 лютага

Актывісты, якія раніцай 20 лютага распачалі варту на будоўлі ​ на поўначы Менску, выстаялі ноч. Яны процістаяць забудове часткі тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу Курапаты, дзе былі расстраляныя і пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, які днём раней стаяў на варце ад ранку да ночы і быў зьбіты будаўнікамі, сёньня а 7:30 раніцы вярнуўся ў Курапаты.

«Тут сем абаронцаў стаіць, зь якіх тры чалавекі… як бы не зусім і абаронцы, — распавядае Дашкевіч Свабодзе. — Напаўжывыя, бо ноч ня спалі, мокрыя ўсе… О, вось ужо восьмы чалавек!

Будаўнікі пачалі работы, падлічваюць страты ад пагнутых платоў, кажуць, нібы заведзеная крымінальная справа пра папсаванае жалеза. Яны тут бегалі, рыдлёўкамі раскідалі цяпельца, якое хлопцы расклалі. Далей вогнішча ўжо не распальвалі, тут слота, гразюка, а яшчэ гэтыя кідаюцца…

Можа, тут сёньня ўсё будзе зачышчанае. Вельмі шмат будаўнікоў. Такое ўражаньне, што некаторыя будаўнікі быццам бы і не будаўнікі. Агрэсіўныя такія, кідаюцца, фактычна функцыі АМАП выконваюць. Мы-та разьлічвалі, што будзе як у 2001 годзе — яны папрацавалі, сышлі, мы разабралі гэта за ноч… А цяпер тут фактычна будаўнікі-амапаўцы — і будуюць, і кідаюцца, і бойкі распачынаюць».

Дашкевіч кажа, неабыякавыя людзі езьдзілі да актывістаў усю ноч, падвозілі гарбату і блінцы. Праз надвор’е, кажа ён, актывісты не адмовіліся б ад дапамогі ў выглядзе ня вельмі патрэбных гаспадарам цёплых рэчаў. Разыходзіцца яны па-ранейшаму не зьбіраюцца.

Будаўнікі ў Курапатах пабіліся з «Маладым Фронтам»

Будаўнікі ў Курапатах пабіліся з «Маладым Фронтам»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:07 0:00

***

Гэта ня першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 2 чэрвеня 2002 году. Кругласутачная вахта памяці доўжылася 250 дзён. Усе гэтыя дні Радыё Свабода штодня асьвятляла падзеі ва ўрочышчы. Вынікам гэтага стала кніга аднаго рэпартажу «Дарога праз Курапаты» (PDF).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG