Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдытныя рызыкі Беларусі засталіся на ўзроўні Вэнэсуэлы, Іраку, КНДР і Самалі


Міжнародная Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (OECD) пакінула Беларусь у 7-й, найгоршай групе паводле крэдытных рызык (PDF).

У адной групе зь Беларусьсю засталіся Аўганістан, Босьнія і Герцагавіна, Вэнэсуэла, Гаіці, Ірак, КНДР, Косава, Куба, Кыргызстан, Малдова, Мʼянмар, Пакістан, Сырыя, Таджыкістан, Чарнагорыя, Украіна і доўгі шэраг афрыканскіх краінаў. Але выбрацца ў лепшую, 6-ю групу здолелі Аргентына і Тога, туды ж выйшла Гвінэя, якой раней не давалі рэйтынгу.

Лепшы за Беларусь крэдытны рэйтынг, паводле OECD, маюць Альбанія, Ангола, Армэнія, Бутан, Гана, Грузія, Іран, Казахстан, Камбоджа, Камэрун, Кенія, Конга, Манголія, Нігерыя, Нэпал, Руанда, Сэнэгал, Сэрбія, Туркмэністан, Уганда, Узбэкістан, Эквадор, Эгіпэт і іншыя.

Як адзначае БелаПАН, Нацбанк Беларусі ў кастрычніку двойчы заяўляў, што паводле крытэру крэдытных рызык Беларусь варта было б залічваць да 6-й ці 5-й групы. Крыніцы інфармагенцтва кажуць, што замежныя экспартныя кампаніі, якія фінансуюць беларускія праекты, працуюць зь Беларусьсю на лепшых умовах, чым мусілі б з краінай 7-й групы. Але перавод у лепшую групу павялічыў бы абʼёмы замежных рэсурсаў, што прыцягваюцца ў Беларусь, ды зьнізіў іх кошт.

Налета ўлады Беларусі плянуюць атрымаць яшчэ меней, чым раней, замежных інвэстыцыяў у эканоміку. На 2017 год заплянавана 1,4 млрд даляраў замежных інвэстыцыяў, хоць у 2015-м было атрымана 1,6 млрд, у 2014-м — 1,8 млрд, а ў 2013-м — 2,1 млрд.

Як можа расьці бізнэс, калі заробкі падаюць? У прадстаўніцтве Ўсясьветнага банку прэзэнтавалі даклад «Вядзеньне бізнэсу-2017: роўныя магчымасьці для ўсіх»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG