Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадэт, які сфатаграфаваўся з «Пагоняй», вярнуўся на вучобу


Мікіта Гвозьдзеў, які выклаў у сеціва фота з «Пагоняй», вярнуўся на вучобу ў Берасьцейскую абласную кадэцкую вучэльню ў Ястрамбелі.

Мікіта разам зь сябрамі-аднакурсьнікамі сфатаграфаваўся ў майцы зь беларускім гербам «Пагоня» і выклаў фатаздымак у сацсеткі.

Адразу пасьля публікацыі паведамлялася, што Мікіту адлічылі з вучэльні. У сеціве прайшла кампанія салідарнасьці з кадэтамі — людзі публікавалі свае фота з выявай «Пагоні».

Пасьля гучнага рэзанансу ў СМІ дырэктар кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі выбачыўся перад хлопцам і прасіў яго вярнуцца.

Аднаклясьнікі Мікіты паведамілі «Нашай Ніве», што ён вярнуўся ў вучэльню яшчэ ў мінулую нядзелю, як толькі скончыліся восеньскія вакацыі.

16 кастрычніка ў сеціве выклалі фатаздымкі чатырох кадэтаў Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні, якія дэманстравалі майкі з «Пагоняй» пад формай. Пасьля гэтага зьявілася інфармацыя, што гэтых навучэнцаў за здымак адлічаць. Пасьля хвалі абурэньня ў сацсетках Міністэрства адукацыі распаўсюдзіла заяву, што кадэтаў адлічваць ня будуць.

XS
SM
MD
LG