Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі спадзяецца, што «юбілейны» год санкцыяў ЗША стане апошнім


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота, 2014
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота, 2014

Беларусь мае намер працягнуць дыялёг з амэрыканскімі партнэрамі дзеля нармалізацыі стасункаў, перадае БЕЛТА словы прэс-сакратара Міністэрства замежных справаў Дзьмітрыя Мірончыка.

Так, Мірончык адзначыў, што нядаўняе рашэньне пра працяг санкцыяў «дублюе папярэднія акты і ня ўлічвае зьменаў, што адбываюцца ў беларуска-амэрыканскіх стасунках»:

«Спадзяемся, што юбілейны, дзясяты год дзеяньня санкцыяў стане апошнім», — сказаў прэс-сакратар МЗС. — Відавочна, што санкцыйныя рашэньні, прынятыя ў 2006 годзе адміністрацыяй Джорджа Буша і падоўжаныя на чарговы год, грунтуюцца на першапачаткова няправільным пасыле аб тым, што Беларусь можа выступаць крыніцай пагрозы бясьпекі ЗША».

Беларусь жа, як кажа Мірончык, «насамрэч цягам усіх апошніх год уносіць рэальны і шырока прызнаны ўнёсак у рэгіянальную і міжнародную бясьпеку».

Санкцыі ЗША сапраўды былі працягнутыя з фармулёўкай «дзеяньні пэўных прадстаўнікоў беларускага ўраду ўяўляюць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і зьнешняй палітыцы ЗША», але таксама адзначалася, што гэтыя людзі таксама «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі», улады Беларусі абвінавачваліся ў «парушэньнях правоў чалавека, зьвязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, а таксама ўдзеле ў карупцыі».

Санкцыі прадугледжваюць блякаваньне рахункаў гэтых асобаў (у ліку якіх Аляксандар і Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Шэйман, Натальля Пяткевіч і іншыя) у амэрыканскіх банках, забарону ім на ўезд у ЗША, забарону амэрыканскім кампаніям весьці зь імі справы. У красавіку 2016 году Міністэрства фінансаў ЗША прадоўжыла вызваленьне ад санкцыяў для некаторых беларускіх кампаніяў, у ліку якіх «Белнафтахім», «Белшына», «Гродна Азот», «Нафтан» і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG