Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіркін-Стралкоў заклікаў Расею прызнаць, што яна ваюе ва Ўкраіне


Пра гэта ён сказаў у інтэрвію сэпаратысцкаму выданьню Anna-News.

«Мы ўжо ваюем. Можна яшчэ доўга хаваць галаву ў пясок, але краіна, зь якой адпраўляюцца добраахвотнікі (пакуль добраахвотнікі), едуць ваяваць, і ёсьць месца, дзе яны могуць ваяваць, дзе ім дадуць зброю, дзе яны атрымліваюць боепрыпасы, — гэта ўжо краіна, якая ваюе», — заявіў Гіркін.

Пры гэтым ён дадаў, што «мы вельмі дзіўна ваюем: мы пастаўляем суперніку і вугаль, і электрычнасьць».

«Але ў нас у Босьніі тое ж самае было», — цытуе Стралкова УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG