Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьвернецца да Google і Facebook па доступ да перапіскі Шарамета — дарадца кіраўніка МУС Украіны


Кветкі і сьвечы на месцы забойства Шарамета, Кіеў, 20 ліпеня
Кветкі і сьвечы на месцы забойства Шарамета, Кіеў, 20 ліпеня

Украінскія праваахоўнікі будуць зьвяртацца да амэрыканскіх кампаніяў Google і Facebook, каб атрымаць доступ да перапіскі забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета, заявіў народны дэпутат з фракцыі «Народны фронт», дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

Як заявіў Герашчанка ў эфіры Радыё Свабода, цяпер у сьледзтва ёьсць запісы з камэраў назіраньня зь месца, дзе жыў Павал Шарамет, і па маршруце яго перамяшчэння. Таксама аналізуецца тэлефонны трафік, апытваюць сваякоў і калегаў журналіста.

«Я думаю, што будуць звароты ў амэрыканскія структуры, каб атрымаць доступ да перапіскі Паўла Шарамета ў пошце Google і ў Facebook», — сказаў народны дэпутат.

«Гэта вялікая карпатлівая праца, але я спадзяюся — і замоўнікі, і выканаўцы будуць прыцягнутыя да адказнасьці гэтак жа, як гэта было з арганізатарамі і выканаўцамі злачынства супраць журналіста Гангадзэ», — сказаў Антон Герашчанка.

Народны дэпутат Украіны Мустафа Найем заявіў, што Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША ўжо далучылася да расьсьледаваньня справы аб забойстве журналіста.

«Я ведаю, што ў гэтыя хвіліны ФБР ужо прыступіла да працы», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG