Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы падаў у адстаўку. Раней у сераду італьянскі сэнат ухваліў законапраект аб бюджэце на 2017 год. Менавіта да гэтага моманту прэзыдэнт Сэрджа Матарэля прасіў прэм’ера не пакідаць сваю пасаду.
Рашэньне аб адстаўцы Рэнцы прыняў пасьля рэфэрэндуму 4 сьнежня, на якім выбарнікі не падтрымалі яго прапанову аб канстытуцыйных рэформах.
Рэнцы прапаноўваў пашырыць паўнамоцтву ўрада і абмежаваць паўнамоцтвы сэнату, у прыватнасьці, пазбавіўшы яго права выносіць вотум недаверу кабінэту міністраў.