Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух анархістаў арыштавалі на 15 сутак, іншых затрымалі


21 студзеня суд Ленінскага раёну Менску пакараў адміністрацыйным арыштам на 15 сутак двух актывістаў анархісцкага руху.

Гэты перасьлед актывісты зьвязваюць з акцыямі пасьля затрыманьняў 10 студзеня падчас панк-канцэрту ў клюбе «Піраты».

12 студзеня ў судзе Ленінскага раёну былі асуджаныя да арышту на 10 сутак двое іншых удзельнікаў канцэрту. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», супрацоўнікі Ленінскага РУУС Менску не прапускалі людзей у залю судовага пасяджэньня, прасілі прад’явіць дакумэнты і растлумачыць прычыны знаходжаньня ў будынку суду. Затрыманых прывезьлі ў суд і вывезьлі адтуль такім чынам, што кантакт зь імі быў немагчымы.

Сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі на працоўным месцы яшчэ аднаго актывіста.

20 студзеня каля турмы на Акрэсьціна затрымалі двух актывістаў. Яны сустракалі там сяброў, якія адбылі арышт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG