Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аблава ў цэнтры Менску: АМАП разганяе панк-вечарыну


Падчас канцэрту "Дзецюкоў" 9 студзеня 2015

Падчас канцэрту "Дзецюкоў" 9 студзеня 2015

Сёньня падчас панк-вечарыны ў менскім клюбе «Піраты» па адрасе Партызанскі праспэкт, 6а ў залу ўварваліся байцы спэцаддзелу міліцыі.

Відавочцы паведамляюць, што многія з амапаўцаў былі ў масках. Усіх прысутных зьнялі на камэру, перапісалі іх дадзеныя і прымусілі разысьціся. У дадзены момант прысутных выводзяць з клюбу. Каля будынку дзяжураць аўтазакі. Першапачаткова іх было два. Потым «падалі» трэці. Пра гэта паведаміў праваабаронца Міхаіл Мацкевіч, супрацоўнік Lawtrend, які прысутнічае на месцы падзей.

Паводле яго, затрыманыя двое гасьцей панк-вечарыны, якія прадавалі панк-атрыбутыку. Затрыманых першапачаткова музыкаў з Італіі адпусьцілі.

Сілавікі ад камэнтароў адмовіліся.

Знаёмыя затрыманых удзельнікаў вечарыны паведамілі, што тых на некаторы час замкнулі ў клюбе, не дазвалялі адказваць на мабільныя званкі.

Ірына Арахоўская, Наша Ніва

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG