Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях 2014. Жывы рэпартаж

У Менску прайшла акцыя апазыцыя «Чарнобыльскі шлях», у якой узялі ўдзел каля 500 чалавек. Свабода вяла жывы рэпартаж з акцыі.

17:51 26.4.2014
Частка людзей прайшла ў «загон» (перадусім журналісты), але асноўная маса застаецца стаяць на зьнешнім пэрымэтры пляцоўкі. Людзі кажуць, што гэта абраза — праходзіць на жалобную акцыю праз міліцэйскі кардон. Падзяліліся і арганізатары: Віталь Рымашэўскі чакае удзельнікаў унутры, Аляксей Янукевіч застаецца вонкі.
17:39 26.4.2014
Удзельнікі акцыі падышлі да агароджанай пляцоўкі ў Парку Дружбы народаў, дзе маецца адбыцца мітынг. Уваход на тэрыторыю — праз мэталяшукальнікі, супрацоўнікі праваахоўных органаў ладзяць асабісты дагляд, правяраюць сумкі, заплечнікі. Многія людзі не сьпяшаюцца заходзіць у «рэзэрвацыю», лічачы дагляд ганебнай працэдурай. Тым часам на сцэне ўсталяваная расьцяжка «Не — Астравецкай АЭС!».
17:34 26.4.2014
17:33 26.4.2014
17:29 26.4.2014
Галава калёны дайшла да Плошчы Бангалор. Месца правядзеньня мітынгу у Парку Дружбы народаў агароджана, удзельнікаў акцыі чакае праход праз мэталашукальнікі
17:26 26.4.2014
17:21 26.4.2014
17:20 26.4.2014
17:03 26.4.2014
Намесьнік старшыні руху «За Свабоду!» Юрась Губарэвіч адзначыў нашаму карэспандэнту, што «Чарнобыльскі шлях» — гэта ня толькі акцыя пратэсту, але і акцыя памяці, бо найперш гэта нагода выказаць салідарнасьць з пацярпелымі ад катастрофы на ЧАЭС. Але разам з тым гэта і пратэст супраць дзеяньняў як савецкіх, так і цяперашніх беларускіх уладаў, якія намагаюцца прыхаваць маштабы трагедыі. Засяленьне забруджаных земляў, адсутнасьць кваліфікаванай мэдычнай дапамогі, паводле спадара Губарэвіча, — і ёсьць наступствамі палітычнага, духоўнага Чарнобылю.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG