Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях 2014. Жывы рэпартаж

У Менску прайшла акцыя апазыцыя «Чарнобыльскі шлях», у якой узялі ўдзел каля 500 чалавек. Свабода вяла жывы рэпартаж з акцыі.

17:02 26.4.2014











16:50 26.4.2014
Галава калёны параўнялася са скрыжаваньнем вуліц Сурганава і Кузьмы Чорнага. На ўсім працягу ўздоўж дарогі стаяць супрацоўнікі спэцназу ў чорным, якія не даюць удзельнікам выйсьці на праезную частку. Дэманстранты ўзорна выконваюць патрабаваньне, ідучы выключна па ходніках.
16:44 26.4.2014
Калёна працягвае рух, людзі скандуюць — «Слава Украіне — Героям Слава», «Жыве Беларусь», «Не — АЭС».

Прафэсар Георгі Лепін, актывіст антыядзернага руху, распавёў нашаму карэспандэнту, што мэта сёньняшняй акцыі — нагадаць, што Чарнобыль не сышоў, ён застаўся. «Новая АЭС, пабудаваная іншай краінай, не дае энэргетычнай незалежнасьці, а цалкам прывязвае Беларусь да Расеі», — лічыць Лепін
16:34 26.4.2014
Калёна пашыхтавалася і рушыла па ходніках праспэкту Незалежнасьці пад гукі звона. Наперадзе звон і абраз Божай Маці Чарнобыльскай
16:33 26.4.2014
16:33 26.4.2014
16:32 26.4.2014
16:32 26.4.2014
16:29 26.4.2014
Людзі працягваюць зьбірацца каля кінатэатра «Кастрычнік», зараз там некалькі сотняў чалавек. Большая частка прысутных — моладзь. Зьявілася група актывістаў «зялёнага» руху са сваімі расьцяжкамі. «Не — АЭС у Беларусі». «Расея спыніся, хопіць зьнішчаць». Сярод іх Ірына Сухій і Тацяна Новікава. Прысутныя Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў. Некалькі чалавек зьбіраюць сродкі на дапамогу сям’і палітвязьня Яўгена Васьковіча.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG