Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі рубель атрымае новы літарны код


Новыя банкноты

Новыя банкноты

Вызначаны код, які атрымае беларускі рубель пасьля дэнамінацыі — паведаміў сайт Нацыянальнага банку Беларусі.

Раней беларускі рубель насіў код BYR. Пасьля дэнамінацыі, якая павінна быць праведзеная 1 ліпеня 2016 году, беларускі рубель атрымае код BYN, дзе BY — код краіны, а N — першая літара ангельскага слова «new» («новы»). Новы лічбавы код беларускай валюты — 933.

Нагадаем, 1 ліпеня 2016 году будзе праведзеная дэнамінацыя беларускага рубля ў суадносінах 1:10.000.

Да дэнамінацыі 2000 году лічбавы код беларускага рубля быў BYB.

XS
SM
MD
LG