Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон абвінаваціў Расею ў бамбёжцы саюзьнікаў ЗША ў Сырыі


Міністар абароны ЗША Эш Картэр
Міністар абароны ЗША Эш Картэр

Прадстаўнікі Пэнтагона падверглі ў пятніцу рэзкай крытыцы дзеяньні расейскай авіяцыі ў Сырыі.

Як паведамляюць амэрыканскія сродкі інфармацыі, расейскія самалёты нанесьлі ўдары па атрадах сырыйскай апазыцыі, якія падрыхтаваў і экіпіяваў Пэнтагон. Амэрыканскае камандаваньне накіравала два вайсковыя самалёты для паветранага прыкрыцьця сырыйскіх саюзьнікаў і зьвярнулася да расейскага камандаваньня па «гарачай лініі» з заклікам спыніць абстрэлы. Пасля таго, як амэрыканскія самалёты паляцелі на дазапраўку, расейскія бамбавікі зьдзейсьнілі яшчэ адзін налёт на пазыцыі паўстанцаў.

Тэлекампанія CNN цытуе неназванага прадстаўніка Пэнтагона, які заявіў: «Апошнія акцыі Расеі выклікаюць сурʼёзныя асьцярогі адносна яе намераў. Мы чакаем тлумачэньняў ад Расеі наконт таго, чаму яна распачала гэтыя дзеяньні, і запэўненьняў, што гэта не паўторыцца».

Адказваючы на пытаньне пра гэты інцыдэнт, міністар абароны ЗША Эш Картэр падкрэсьліў, што такія дзеяньні супярэчаць абавязацельствам Расеі. Калі яны былі зроблены па памылцы, то «ўзьнікае пытаньне пра якасьць інфармацыі, на падставе якой яны робяць паветраныя ўдары».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG