Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія дыпляматы заклікаюць Абаму да ўдараў па сырыйскай арміі


ДЗяржсакратар ЗША Джон Керы.

ДЗяржсакратар ЗША Джон Керы.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША заклікаюць Белы дом прыняць больш рашучыя захады супраць рэжыму Башара Асада ў Сірыі.

Амэрыканскія дыпляматы заклікаюць да нанясеньня паветраных удараў па пазыцыях сырыйскай арміі як захаду прымусу Дамаска да мірных перамоваў.

У распараджэньні газеты «Уол-стрыт джорнэл» апынуўся службовы дакумэнт, падпісаны больш чым 50 супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту. Яны прыходзяць да высновы, што калі ЗША ходзяць прыцягнуць на свой бок сунітаў у Сырыі і пераканаць іх не падтрымліваць групоўку «Ісламская дзяржава», то адзіны шлях да гэтага — пераканаць большасьць насельніцтва краіны ў шчырасьці імкнення Вашынгтона пакончыць зь цяперашнім рэжымам у Дамаску. Амаль поўны крах лютаўскага пагадненьня аб перамір’і ў Сырыі не пакідае нам іншай альтэрнатывы, як пачаць наносіць прыцэльныя ваенныя ўдары па ўрадавых сілах, гаворыцца ў дакумэнце.

Аўтары ліста пярэчаць цяперашняй палітыцы ЗША, якая выяўляецца ў нежаданьні паслядоўна падтрымліваць які-небудзь з бакоў у вайне ў Сырыі. Аўтары паказваюць на шматлікія парушэньні Асадам пагадненьняў аб перамір’і і на апэрацыі яго войска пры падтрымцы Расеі супраць паўстанцкіх атрадаў, якія атрымліваюць дапамогу ад Вашынгтона.

Гэта першы выпадак такой маштабнай і арганізаванай нязгоды кадравых дыпляматаў з сырыйскай палітыкай Белага дому.

Дзяржаўны дэпартамент прызнаў наяўнасць дакумэнта, але адмовіўся каментаваць яго зьмест, пакуль ён не будзе разгледжаны кіраўніцтвам зьнешнепалітычнага ведамства. Адміністрацыя Абамы выказвае занепакоенасьць пэрспектывай таго, што ваенныя апэрацыі супраць рэжыму Асада могуць прывесьці да наўпрстага канфлікту з Расеяй ці Іранам.

XS
SM
MD
LG