Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархісты паказалі, як закідвалі фарбай будынак БТ. Відэа


Фота: Alina Malahova via Facebook

Фота: Alina Malahova via Facebook

Нехта пад нікнэймам Piter Pan апублікаваў на Youtube відэа, у якім невядомыя ў масках закідваюць будынак Белтэлерадыёкампаніі фарбай. Сьляды фарбы былі знойдзеныя на будынку 9 чэрвеня.

Анархісты закідалі будынак «лямпачкамі прамога дзеяньня», гаворыцца ў апісаньні відэа. Гэтай акцыяй яны выступілі супраць прапаганды з боку дзяржавы, якая «ніколі не пакажа сапраўднага стану справаў у краіне»: «масавыя скарачэньні рабочых, затрымку зарплатаў, рэальную сытуацыю ў школах і лякарнях, жахі, якія творацца ў сельскагаспадарчым сэктары».

Белтэлерадыёкампанія жа абяцае выявіць асобы тых, хто «зьдзейсьніў акт сучаснага мастацтва», і назваць іх імёны ў тэлепраграме «Зона Х». На БТ, як распавялі Tut.by, лічаць, што такім чынам анархісты толькі падрэсьлілі значнасьць кантэнту БТ, а «сваёй выхадкай на досьвітку гэтыя няшчасныя хацелі дамагчыся ўвагі СМІ і славы, але толькі прымазаліся да славы вандалаў усіх часоў і народаў, якія спальвалі кнігі ў 30-х, якія зьнішчалі помнікі альбо руйнавалі Пальміру зусім нядаўна».

XS
SM
MD
LG