Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Матолькі супраць БТ перапынак: экспэрт ацэніць здымкі на прадмет творчасьці


Антон Матолька

Антон Матолька

У Вярхоўным судзе 9 чэрвеня прайшло папярэдняе паседжаньне па справе фатографа і блогера Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі. Матолька хоча адсудзіць у БТ кампэнсацыю ў 1 рубель за выкарыстаньне фота бяз згоды і без пазначэньня аўтарства.

Таксама Матольку не спадабалася, што ў роліку БТ «Северное сияние цвета белорусского флага», дзе былі выкарыстаныя ягоныя фота, меўся на ўвазе цяперашні афіцыйны сьцяг, тым часам як ён ёсьць прыхільнікам бел-чырвона-белага.

Адзін са здымкаў Антона Матолькі, выкарыстаны ў відэа БТ. Фота разьмяшчалася і разьмяшчаецца з ранейшай згоды аўтара

Адзін са здымкаў Антона Матолькі, выкарыстаны ў відэа БТ. Фота разьмяшчалася і разьмяшчаецца з ранейшай згоды аўтара

Белтэлерадыёкампанія не прызнала абвінавачаньні Матолькі і запатрабавала экспэртызу здымкаў, якія ня лічыць аб’ектамі творчасьці (якое нельга выкарыстоўваць без дазволу). Судзьдзя Віктар Коўшун пагадзіўся на экспэртызу, фактычна прызнаўшы, што «нятворчыя» здымкі СМІ могуць выкарыстоўваць без дазволу і пазначэньня аўтарства.

Таксама судзьдзя заўважыў, што ў Беларусі адсутнічае экспэртная ўстанова, якая магла б правесьці экспэртызу здымкаў Матолькі на прадмет «творчасьці». Быў пададзены запыт у Акадэмію мастацтваў – у якасьці экспэрта там прапанавалі дацэнта Андрэя Чупрынскага.

Чупрынскі запытаў на экспэртызу двух здымкаў месяц, але згадзіўся правесьці экспэртызу бясплатна. Акрамя «творчасьці», а ўласна наяўнасьці «творчай навізны, арыгінальнасьці, унікальнасьці і непаўторнасьці», ён мусіць выявіць, ці маюцца на фота прыкметы рэдагаваньня і мантажу. Матолька перадаў Чупрынскаму арыгіналы здымкаў у фармаце RAW на ўласнай флэшцы. Суд прыпынены на час правядзеньня экспэртызы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG