Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Хамічэнка. Партрэт на фоне кратаў


Каго судяць за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.

Нарадзіўся ў 1986 годзе. Паводле зьвестак інтэрнэт-парталу “Салідарнасьць”, выгадаваўся ў дзіцячым доме ў Старых Дарогах і школе-інтэрнаце ў Рудзенску.

Калі яму было 4 гады, бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. У 2004 годзе скончыў сельскагаспадарчы ліцэй у Слуцку. Яго выхаваньнем і ўладкаваньнем побыту займаліся пэдагогі, якія вельмі шкадавалі хлопчыка. Вучоба яму давалася цяжка. Да палітыкі дачыненьня ня мае.

Жыў у Менску і Віцебскай вобласьці, больш за 15 разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці. Па некаторых зьвестках, адзін час працаваў на будоўлі адзелачнікам.



Двойчы судзімы па крымінальных справах, адна зь іх – на тэрыторыі Беларусі за спробу крадзяжу. 6 сьнежня 2010 г. быў датэрмінова вызвалены з месца зьняволеньня. Затрыманы пасьля разгону акцыі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, асуджаны на 15 сутак. Потым быў зьмешчаны ў СІЗА па вул. Валадарскага. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”



Усе партрэты на фоне кратаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG