Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +18 -- +20 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Гаспадарчы суд разгледзіць пазоў партыі БНФ да ЖРЭА Савецкага раёну з абскарджаньнем адмовы ў праве арэнды памяшканьня.

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя "Гарантаваньне бясьпекі на АЭС: мінулае і сучаснасьць" з удзелам прадстаўнікоў "Росатаму", ЗАТ "Атамбудэкспарт", Міністэрства энэргетыкі, Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Пачатак у 12.00.

Менск, візыт азэрбайджанскай парлямэнцкай дэлегацыі на чале са старшынём сталага камітэту Мілі Меджліса Азэрбайджану па прававой палітыцы і дзяржаўным будаўніцтве, кіраўніком парлямэнцкай дэлегацыі Азэрбайджану ў парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» ЭЎРАНЭСТ Алі Гусейнавым.

Менск, R-club, вул. Сурганава, 26, канцэрт-прэзэнтацыя маладзёвага арт-праекту “Шалёны кед”.

Пачатак у 18.00.

Менск, вул. Румянцава, 13, сядзіба ТБМ, ТБМ імя Ф.Скарыны ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" запрашае ўсіх на вечарыну "Невядомая Беларусь".

Пачатак у 17.30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Рым, Папа рымскі адзначыць Вялікую пятніцу імшой, пасьля адбудзецца крыжовы ход у Калізеі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1216: Завяршылася бітва на Ліпіцы, найбуйнешая міжусобная бітва ў гісторыі Русі.

1370: У Парыжы пачалося будаўніцтва Бастыліі.

1500: Экспэдыцыя Пэдра Альварэса Кабрала дасягнула ўзьбярэжжа сучаснай Бразыліі.

1915: У часе І сусьветнай вайны Нямеччына ўжыла хлёр як хімічную зброю супраць англа-францускіх войскаў паблізу гораду Іпр (Бэльгія).

1919: Польскія войскі занялі Вільню.

Нарадзіліся:

1724: Імануіл Кант, нямецкі філёзаф (пам. 12.2.1804).

1870: Уладзімер Ленін, лідэр партыі бальшавікоў, кіраўнік Савецкай Расеі (пам. 1924).

1899: Уладзімер Набокаў, пісьменьнік, навуковец-энтамоляг (пам. 1977).

1904: Рэбэрт Апэнгеймэр, амэрыканскі фізык, стваральнік атамнай бомбы (пам. 1967).

1957: Дональд Туск, польскі дзяржаўны дзяяч, прэм'ер-міністар Польшчы.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Вялікая пятніца напярэдадні Вялікадня.

Міжнародны дзень Зямлі.

МІНУС 365:


Пракуратура лічыць, што ператрусы і допыты журналістаў законныя

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Дзьве рэчы напаўняюць душу ўвесь час новым і ўзрастаючым зьдзіўленьнем і глыбокім шанаваньнем і тым больш, чым больш часта і ўважліва займаецца імі розум: зорнае неба нада мной і маральны закон ува мне.

Імануіл Кант
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG