Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь захавае некаторыя кошты візаў


Гэта тычыцца Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі. Аднаразовая віза ў Беларусь для грамадзянаў гэтых краінаў па-ранейшаму каштуе 25 эўра, а шматразовая (на адзін год) – 150.


Грамадзяне яшчэ трох краінаў -- Славаччыны, Вугоршчыны і Чэхіі за беларускую візу плацяць 60 і 150 эўра, адпаведна, за аднаразовую і шматразовую.

Пра гэтае рашэньне беларускіх уладаў сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства зьвярнуў увагу на яго аднабаковы характар і ацаніў рашэньне, як “пацьверджаньне гатоўнасьці Беларусі да дыялёгу з эўрапейцамі”.

Ён дадаў, што пасьля таго, як краіны, якія месяц таму ўвайшлі ў Шэнгенскую зону, павялічылі кошты візаў для беларусаў і тэрмін афармленьня дакумэнтаў, “кіраўніцтва Беларусі плянавала адэкватныя захады па ўзмацненьні фармальнасьцяў пры выдачах візаў”.

Прэсавы сакратар МЗС заявіў: "Беларускі бок заклікае нашых эўрапейскіх партнэраў зрабіць крокі для забесьпячэньня аднаго з ключавых прынцыпаў АБСЭ – права на свабоду перасоўваньня".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG