Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дарогу ў Віфлеем” спачатку паказалі ў Беластоку


Гарадзенскі лялечны тэатар паказаў дзіцячы спэктакль “Дарога у Віфлеем” паводле п’есы Сяргея Кавалёва.


Гэта казка пра тое, як асьляня, пачуўшы ад зоркі пра нараджэньне Бога, вырашыла папрасіць у яго абароны ад злога гаспадара. Але атрымалася, што асьляня само ўратавала ад жаўнераў цара Ірада маленькага Хрыста, дзеву Марыю ды Язэпа. Акторы толькі што вярнуліся зь Беласточчыны, дзе паказалі гэты спэктакль шэсьць разоў у беларускіх асяродках.

Карэспандэнт: “Можа вашыя дзеці мне скажуць: страшны спэктакль быў, ці не?”
Дзяўчына: “Не, ня страшны”.
Карэспандэнт: “А што больш спадабалася ці хто?”
Дзяўчына: “Асёл!”
Карэспандэнт: “У мяне пытаньне да дырэктара тэатра Аляксандра Ігнаценкі: калі ў тэатры сканчаецца калядны сэзон?”
Ігнаценка: “Сэзон у нас цягнецца калядны бясконца, пакуль ёсьць гледачы, пакуль ёсьць добрыя спэктаклі. Дапусьцім, хутка мы пакажам на польскай мове спэктакль “Марозка”.
Карэспандэнт: “У Беластоку?”
Ігнаценка: “Не, тут, у Горадні. Васіль Мікалаевіч, дайце інтэрвію па Беласточчыне”.
Акторы: “Я — Васіль Прабадзяк”.
Карэспандэнт: “Вы былі галоўным анёлам у спэктаклі?”
Актор: “Адным з трох, у нас усе роўныя. А як Беласточчына? Вельмі добра. Працавалі два спэктаклі ў Беларускім грамадзка-культурным цэнтры ў Беластоку, два спэктаклі ў Гарадку і два спэктаклі ў Гайнаўцы. І заўсёды цёплыя аплядысмэнты, цёплы прыём, цёплы глядач і вялікія падзякі заўсёды”.
Карэспандэнт: “Калі прывозяць спэктаклі на польскай мове з Польшчы, тут, у Горадні гэта выглядае нармальным. А як успрымаўся спэктакль на беларускай мове ў Польшчы? Нам здаецца, што там людзі кансэрватыўныя і ім трэба таксама на польскай паказваць”.
Актор: “На польскай ці бяз слоў… Не, таксама для нас троху дзікавата было, але калі мы прыехалі і ўбачылі, як вельмі добра, чыста і прыгожа размаўляюць на беларускай мове там, усе нашыя страхі зьніклі. Многа падыходзіла людзей, падыходзілі да нас настаўнікі, прасілі прыяжджаць яшчэ, прывозіць што-небудзь на беларускай мове”.
XS
SM
MD
LG