Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня беларускія памежнікі зьнялі з цягніка Барыса Гарэцкага. Ён ехаў разам з іншымі журналістамі ў Кіеў на семінар для радыёжурналістаў.


Хлопец пачаў працаваць карэспандэнтам у газэце “Наша ніва” і на “Радыё Рацыя”. Барыс не ўдзельнічаў у апошніх акцыях пратэсту. Раней яго неаднойчы затрымлівалі як актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Барыса судзілі летась разам з чатырма сябрамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гарэцкі быў пакараны штрафам, і выплаціў яго. Хлопец сьцьвярджае, што на гэты момант ніякіх запазычанасьцяў ня мае і што супраць яго не распачатая крымінальная справа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG