Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыя выдаўцоў за свабоду слова ў Беларусі


Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (МАВ) і нарвэскі ПЭН-клюб прапануюць надаць асаблівую ўвагу сытуацыі са свабодай слова з Беларусі.

Як вынікае са справаздачы “Свабода выказваньняў у Беларусі”, падрыхтаванай абедзьвюма арганізацыямі, урад Лукашэнкі працягвае надалей абмяжоўваць гэтае, адно з галоўных, правоў чалавека.
Менавіта таму МАВі ПЭН-клюб заклікаюць Эўразьвяз замарозіць палітыку добрасуседзтва зь Беларусьсю да таго часу, пакуль краіна ня зробіць відавочных посьпехаў у галі не свабоды слова, выказваньняў і прэсы. У сваёй справаздачы абедзьве арганізацыі патрабуюць ад Менску скасаваць тыя законы, якія перашкаджаюць свабоднай дзейнасьці выдаўцоў, свабоднаму выхаду часопісаў і газэт, друкаваньню кніг, вызваленьня з турмаў палітычных актывістаў.
XS
SM
MD
LG