Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як у Беларусі дзейнічае сьмяротнае пакараньне?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Беларусь — адна зь нямногіх краінаў Усходняй Эўропы, дзе Крымінальны кодэкс прадугледжвае сьмяротнае пакараньне. Але, калі ў канцы мінулага стагодзьдзя колькасьць пакараных сьмерцю за год даходзіла да 45 чалавек, то потым гэты паказьнік паступова зьніжаўся.

У 2003 годзе было вынесена 7 сьмяротных прысудаў, праз год — 5. З 2005 году ў Беларусі дзейнічае мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў, аднак суды працягваюць прызначаць найвышэйшую меру пакараньня.

Паводле крыніцаў у міліцыі, у Беларусі караюць сьмерцю праз расстрэл. Вядома прынамсі адно месца выкананьня такіх прысудаў — у адной зь вежаў былога Пішчалаўскага замку ў Менску, дзе цяпер знаходзіцца менскі сьледчы ізалятар. Для асуджаных на сьмерць перадсьмяротнага спатканьня са сваякамі не прадугледжваецца. Целы расстраляных сваякам не выдаюць, месца іх пахаваньня не паведамляюць.
XS
SM
MD
LG