Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можа Эўрапарлямэнт дапамагчы дэмакратыі ў Беларусі?


RFE/RL Рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі на розных міжнародных форумах сталі звыклай, нават руціннай справай. Зьмест іх таксама мала адрозьніваецца. Беларускія ўлады асуджаюцца за парушэньні правоў чалавека і іх заклікаюць адмовіцца ад гэтых парушэньняў, прытрымлівацца эўрапейскіх стандартаў дэмакратыі.

Рэакцыя беларускіх уладаў на такія дакумэнты таксама не вызначаецца вялікай разнастайнасьцю. У найлепшым выпадку прэс-сакратар МЗС альбо тэлевізійны камэнтатар скажуць пра нібыта падвойныя стандарты і крывадушнасьць заходніх палітыкаў. У горшым выпадку — проста не заўважаць. Чым сёньняшняя рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі адрозьніваецца ад папярэдніх аналягічных дакумэнтаў? Ці ёсьць там нешта новае?

На гэтую тэму разважаюць палітоляг Андрэй Фёдараў і кіраўнік аналітычных праграм кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. [Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды"].
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG