Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМОН не дазволіў правесьці акцыю памяці Генадзя Карпенкі


Альгерд Невяроўскі, Менск 6 красавіка, у 6-ю гадавіну сьмерці Генадзя Карпенкі, яго паплечнікі, актывісты АГП ды іншых палітычных групаў, арганізавалі на Кастрычніцкай плошчы акцыю "Ланцуг неабыякавых людзей". Акцыя ў памяць Генадзя Карпенкі, а таксама ў памяць зьніклых пачалася а 18-й гадзіне. Прыйшло каля 100 чалавек, але прастаялі людзі некалькі хвілінаў. Узброены падразьдзел АМОНу у грубай форме выштурхнуў людзей з плошчы.

Тыя, хто засталіся, стаялі за Палацам Рэспублікі. Арганізатары і ўдзельнікі адзначылі беспрэцэдэнтнасьць дзеяньняў сілавых структураў, бо ёсьць пастанова Вярхоўнага Суду, паводле якой такія акцыі не патрабуюць афіцыйнага дазволу. Гэта ня першая акцыя на Кастрычніцкай плошчы, якую улады жорстка прыпыняюць.

Як паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, гэта - дэманстрацыя страху беларускіх уладаў. Праваабаронца, намесьнік старшыні Беларускага Гэльсінскага камітэту Гары Паганяйла сказаў, што амонаўцы кіруюцца выключна загадам Аляксандра Лукашэнкі, таму нават на пастанову Вярхоўнага Суду яны не зьвяртаюць увагі.
XS
SM
MD
LG