Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ў акцыі прадпрымальнікаў удзельнічае некалькі тысячаў чалавек


Ул. інф. Паводле паведамленьня інтэрнэт-выданьня www.pahonia.promedia.by, 20 хвілінаў пасьля пачатку акцыі прадпрымальнікаў у гарадзенскім парку імя Жылібэра сабралося больш за тры тысячы чалавек. Парк быў ачэплены АМАПам і ўнутранымі войскамі.

Неўзабаве пасьля гэтага натоўп прадпрымальнікаў, колькасьць якіх узвысілася да чатырох тысяч людзей, прарваў ачапленьне АМАПу. Скандуючы “Свабоду! Свабоду!” людзі выйшлі на плошчу Леніна да будынка гарвыканкама.

Міліцыя ачапіла плошчу па пэрымэтры і паставіла кардон перад будынкам гарвыканкама. Да прадпрымальнікаў выйшаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Антоненка са сваім намесьнікам Аляксандрам Сіўцовым. Мэр горада, які размаўляў з прадпрымальнікамі празь міліцэйскае ачапленьне, спрабаваў пераканаць людзей, што ўлады горада былі супраць увядзеньня новых ставак ПДВ і прасіў удзельнікаў акцыі разысьціся – маўляў, так праблемы не вырашыш.

Аднак ніякага выніку ягоныя перамовы з прадпрымальнікамі не прынесьлі – людзі настроеныя вельмі рашуча і разыходзіцца не зьбіраюцца. Некалькі чалавек, што паспрабавалі пакінуць плошчу, былі затрыманыя, паведамляе www.pahonia.promedia.by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG