Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму зьніжаецца аб’ём гуманітарнай дапамогі для Беларусі?


Юлія Шарова, Менск Сёлета ў Беларусі зьменшыўся аб’ём гуманітарнай дапамогі з-за мяжы. Паводле зьвестак дэпартамэнту па гуманітарнай дапамозе Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, за тры кварталы 2004 году ў краіну такой дапамогі паступіла на 54 мільёны даляраў.

Са словаў намесьніка дырэктара дэпартамэнту Леаніда Чаўко, у 2003 годзе гуманітарнай дамапогі паступіла на 106 мільёнаў даляраў. Пры гэтым чыноўнік кажа, што хутчэй за ўсё на выніках гэтага году такі паказьнік будзе ніжэйшым. Тлумачыцца гэта наступным чыньнікам:

(Чаўко: ) “Меней будзе беспрацэнтных крэдытаў для суб’ектаў гаспадараньня Беларусі. Нехта меў добрых партнэраў, давалі крэдыты, ад 100 тысяч даляраў і гэтак далей. Таму яны маглі пацягнуць”.

Найбольш дапамогі ідзе ў грамадзкія арганізацыі – 37 адсоткаў. Затым ідуць органы аховы здароўя, адукацыі, спорту й сацыяльнага забесьпячэньня. Леанід Чаўко цьвердзіць, што адмысловага пляну на прыцягненьне гуманітарнай дамапогі ў дзяржаўныя ўстановы няма.

Сярод рэгіёнаў паводле аб’ёму атрыманай дапамогі на першым месцы Менск. Спэцыяліст тлумачыць гэта тым, што пераважна ў сталіцы рэгіструюцца адпаведныя грамадзкія аб’яднаньні – да таго ж, замежнікі дагэтуль асьцерагаюцца езьдзіць у чарнобыльскія раёны.

Ці можна сказаць, што замежнікі выяўляюць усё менш цікавасьці да Беларусі, а таму аб’ём гуманітарнай дапамогі ўвесь час зьмяншаецца? Як прыгадвае былая супрацоўніца фонду “Надзея-экспрэс” і жонка былога прадстаўніка Беларусі ў ААН Генадзя Бураўкіна Юлія Бураўкіна, у пачатку 1990-х гадоў цікавасьць замежнікаў да краіны, наадварот, была вельмі высокай. Так, вядомы сьвятар Пол Мор больш за 50 разоў наведаў Беларусь з дабрачыннымі мэтамі, прычым прыярытэтам у ягонай працы былі менавіта забруджаныя раёны. Потым, бліжэй да 1999 году, актыўнасьць гэтага дабрачынцы ды шматлікіх іншых пачала зьніжацца з розных прычынаў.

Адна з асноўных прычынаў такой зьявы, мяркуе спадарыня Бураўкіна – перашкоды для доступу гуманітарнай дапамогі ў краіну.

(Бураўкіна: ) “Калі б толькі было дазволена, то яны б завалілі нас лекамі і ўсім. Быў такі Мікола Прускі. Калі мы былі там, то ён прыходзіў да Генадзя й прасіў: калі ласка, скажыце вашаму начальству, хай яны толькі аплацяць перавоз лекаў, усіх, якія вы толькі хочаце. Асабліва такіх, як асьпірын, анальгін, зубная паста. Толькі аплаціце дарогу – і ўсё. Але адсюль прыйшоў адмоўны адказ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG