Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі высьвятляе, ці была дамова з івуарскімі ўладамі наконт авіятараў


Валер Каліноўскі, Менск У амбасадзе Францыі ў Менску сёньня паведамілі, што ніякай новай інфармацыі наконт удзелу беларускіх пілётаў-наёмнікаў у вайсковых дзеяньнях ў Кот-д’Івуары няма.

Тым часам, як паведамілі ў МЗС Беларусі, беларускія ўлады высьвятляюць, ці праўдзівая інфармацыя аб тым, што беларускія авіятары нібыта накіроўваліся ў гэтую краіну на падставе двухбаковай дамовы з Кот-д’Івуарам аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве. На гэты момант ні з пацьвярджэньнем, ні абвяржэньнем гэтай інфармацыі МЗС Беларусі ня выступіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG