Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія журналісты выказваюць падтрымку рэдактару “Местной газеты” Андрэю Шантаровічу, а таксама беластоцкай “Ніве”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў прыняла заяву ў падтрымку галоўнага рэдактара ваўкавыскай “Местной газеты” Андрэя Шантаровіча. Гарадзенскія журналісты падтрымліваюць ягонае рашэньне змагацца за свае правы з дапамогай галадоўкі.

Яны лічаць рашэньне Міністэрства інфармацыі аб прыпыненьні газэты — палітычна матываваным і патрабуюць аднавіць выхад выданьня.

Гарадзенская філія БАЖ таксама прыняла заяву наконт падзеяў вакол беластоцкай беларускай газэты “Ніва”.

Сябры Праграмнай рады выданьня могуць пацярпець, супраць іх распачата крымінальная справа, якая датычыць парушэньняў бугальтарскага ўліку.

Гарадзенскія журналісты заяўляюць, што калегі зь “Нівы” заўсёды падтрымлівалі іх у імкненьні да свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Яны выказваюць спадзяваньне, што крымінальная справа супраць аўтарытэтных дзеячаў “Нівы” будзе спыненая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG