Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртам ААН не дазволілі сустрэцца з Міхаілам Марынічам


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта Радыё Свабода паведаміла адвакатка Міхаіла Марыніча Вера Страмкоўская. Паводле яе зьвестак, група ААН у праблемах адвольных затрыманьняў зьбіралася наведаць Міхаіла Марыніча ў сьледчым ізалятары КГБ і папярэдне зьвярнулася з адпаведнай просьбай да кіраўніцтва КГБ, але сустрэча так і не адбылася.

(Страмкоўская: ) “Яны надзвычай вялікі інтарэс выявілі да гэтай сустрэчы. Бо раней яны сустракаліся з Бандажэўскім і Леванеўскім. Мне яны казалі, што не зьбіраюцца зьяжджаць зь Беларусі, пакуль не пабачаць Марыніча. Гэтая сустрэча ў іх праграме была нумар адзін. Але, на жаль, ім адмовілі”.

Нагадаю, група ААН у праблемах адвольных затрыманьняў знаходзіцца ў Беларусі з 16 жніўня. Ёй ўдалося наведаць некаторыя з калоніяў і ізалятараў, сустрэцца з шэрагам афіцыйных асобаў і апазыцыйных палітыкаў, у тым ліку тых, хто ў розны час адбываў пакараньні ў беларускіх турмах.

26 жніўня паводле вынікаў свайго візыту ў Беларусь прадстаўнікі ААН ладзяць у Менску прэсавую канфэрэнцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG