Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi ў Менску: Ці давяраеце вы недзяржаўным ВНУ?


Галіна Абакунчык, Менск Ці давяраеце вы недзяржаўнай сыстэме вышэйшай адукацыі? Ці хацелі б, каб вашыя дзеці навучаліся ў недзяржаўных ВНУ? Апытаньне Радыё Свабода на менскіх вуліцах.

На пытаньне Радыё Свабода выпадковыя мінакі на вуліцах Менску найчасьцей адказвалі гэтак:

(Спадарыня: ) “Трэба глядзець, якія людзі гэтым займаюцца. Зрэшты, гэта някепска. Я думаю, ва ўсім сьвеце вядома, што прыватныя школы былі найбольш прэстыжнымі”.

(Спадарыня: ) “Мне здаецца, што ёсьць розныя катэгорыі недзяржаўных ВНУ. З тых, якім можна давяраць, гэта ЭГУ, які зачынілі. А нейкія камэрцыйныя, кшталту маскоўскіх філіялаў — наўрад ці”.

(Спадар: ) “Не, не давяраю ў тым сэнсе, што ня ўпэўнены, што пасьля можна будзе ўладкавацца на нейкую працу”.

(Спадар: ) “Не, не давяраю. У гэтую сыстэму пранікаюць нэгатыўныя элемэнты, а стройная дзяржаўная сыстэма Савецкага Саюзу была ў векі вякоў. Розум, ён не прапіваецца, не. Таму я ўсё ж такі за дзяржаўную сыстэму адукацыі”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці хацелі бы, каб вашыя дзеці навучаліся ў недзяржаўных ВНУ?”

(Спадар: ) “Дзеля Бога, няхай вучацца. Многія выкладчыкі перабеглі ў недзяржаўныя ВНУ, бо там больш плацяць. А яны, у сваю чаргу, дрэнных выкладчыкаў ня возьмуць, возьмуць лепшых. А калі там добрыя выкладчыкі, то й навучаньне будзе добрае. Словам, недзяржаўным ВНУ я давяраю”.

(Спадар: ) “Так здарылася, што мой сын вучыцца ў дзяржаўнай ВНУ. Не атрымалася бы — пайшоў бы і ў недзяржаўную. Але тое, што робіцца з гэтымі эўрапейскімі — гэта бяспраўе”.

(Спадар: ) “Недзяржаўных ВНУ? Пэўна за аснову трэба браць пэдагагічны склад? Калі людзі разумныя, адукаваныя, маюць пэдагагічны стаж, то што ў дзяржаўных, што ў недзяржаўных — студэнтам будзе аднолькава добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG