Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Кандыдатцы ў дэпутаты ад партыі БНФ скасавалі рэгістрацыю


Радыё Свабода Грамадзкай актывістцы Тацяне Анісімавай у выбарчай камісіі заявілі, што ў сваёй дэклярацыі яна не згадала акцыяў, якімі валодае. З гэтай прычыны яе рэгістрацыя скасоўваецца.

Грамадзкая актывістка балятавалася ў Магілёўскі абласны савет. Ёй ужо выдалі рэгістрацыйнае пасьведчаньне і яна зьбіралася распачаць агітацыйную кампанію.

Тацяна Анісімава не хавае факту наяўнасьці ў яе акцыяў “Магілёўдрэў”, аднак паводле адмысловага ўказу прэзыдэнта ад 1998 году ўсе акцыі прадпрыемства ня дзейныя. Спадарыня Анісімава, кажа, што ня мела з акцыяў прыбытку ды не плаціла за іх падаткаў, таму не згадала ў дэклярацыі. Грамадзкая актывістка перакананая, што ўладзе неабходна было знайсьці прычыну для скасаваньня рэгістрацыі і яна яе знайшла.
XS
SM
MD
LG