Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія абнародавала прапановы па ўмацаваньню палітыкі суседзтва


Радыё Свабода Сёньня Эўракамісія абнародавала прапановы, накіраваныя на паляпшэньне і ўмацаваньне эўрапейскай палітыкі суседзтва, у рамках якой разьвіваюцца і двухбаковыя дачыненьні Эўразьвязу з краінамі былога СССР, у тым ліку зь Беларусьсю. Яны будуць рэалізаваныя ў часе нямецкага прэзыдэнцтва ў Зьвязе ў першай палове 2007 году.

Паводле Эўракамісіі, бюджэт эўрапейскай палітыкі суседзтва для краінаў партнэраў на пэрыяд ад 2007 па 2013 гады складзе 12 мільярдаў эўра. Удзел Беларусі ў праграмах абмежаваны дзейнасьцю ў разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці, разьвіцьцём малога і сярэдняга бізнэсу, у пытаньнях межаў і барацьбы са злачыннасьцю. Паўнавартасны ўдзел у праектах палітыкі добрасуседзтва магчымы пры выкананьні Беларусьсю 12 умоваў – вызваліць палітвязьняў, расьсьледаваць справы зьніклых, правесьці свабодныя выбары ды шэраг іншых.
XS
SM
MD
LG