Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як менчукі ставяцца да сьмяротнага прысуду Садаму Хусэйну?


Альгерд Невяроўскі, Менск 5 лістапада вынесьлі прысуд былому ірацкаму дыктатару Садаму Хусэйну. Найвышэйшы трыбунал краіны прыгаварыў яго да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. Як да гэтага прысуду паставіліся ў Беларусі? Зь людзьмі на менскіх вуліцах гутарыў наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Тыранаў трэба вешаць!”

(Хлопец: ) “Адмоўна стаўлюся. Мне падаецца, што для пэўных мэтаў амэрыканцаў гэта рабілася. Хаця вельмі складаная справа. Невядома, што было з той вёскай, якую расстралялі. Мне здаецца, трэба было даць пажыцьцёвае зьняволеньне”.

(Дзяўчына: ) “Справядліва, бо за свае памылкі трэба плаціць”.

(Спадар: ) “Думаю, што гэта справядліва. Ён столькі мае грахоў, столькі людзей зьнішчыў, завёў свой народ у такое цяжкае становішча. Таму, мне падаецца, што рашэньне справядлівае”.

(Спадар: ) “Я падтрымліваю гэтае рашэньне. На ім шмат сьмерцяў і тэрактаў”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што гэта слушнае рашэньне. Ён гэта заслужыў сваёй тэрарыстычнай дзейнасьцю”.

(Хлопец: ) “Ведаеце, павешаньне — скрайняя мера. Трэба яго пакінуць, як напамін іншым. Каб паказаць, колькі ён людзям зрабіў зла. Найвышэйшае яму пакараньне — гэта пакараньне жыцьцём. І вечны праклён. А так, гэта будзе слава Герастрата, які спаліў храм Артэміды. Няхай жыве з тым, што ён зрабіў. Асэнсуе свае злачынствы — добра, не асэнсуе — туды яму й дарога”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да сьмяротнага прысуду Садаму Хусэйну? Ці справядліва, што яго зьбіраюцца павесіць?”

(Спадарыня: ) “Я не лічу нармальным сьмяротнае пакараньне”.

(Пэнсіянэр: ) “Не, гэтага рабіць нельга. Ён жа праводзіў сваю нацыянальную палітыку”.

(Спадар: ) “Гэта ўнутраная справа Іраку, і нас гэта ня тычыцца. Няхай яны разьбіраюцца са сваімі кіраўнікамі, як хочуць. Асноўная задача — неўмяшальніцтва ў гэтыя справы”.

(Спадар: ) “Жыцьцё даецца адзін раз. Ён такі ж чалавек, як і я. І пазбаўляць кагосьці жыцьця ня ёсьць нармальным”.

(Спадар: ) “Я думаю, што ён гэта заслужыў сваімі дзеяньнямі і ўчынкамі”.

(Спадарыня: ) “Сьмяротнае пакараньне — гэта кепска. Незалежна, што за чалавек і дзе жыве”.

(Спадар: ) “Ён гэта заслужыў, бо рабіў такі жахлівы тэрор”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG