Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вялікдзень зьніклых апазыцыянэраў згадалі ў Варшаве і Антвэрпэне (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У нядзелю ў Варшаве, нягледзячы на сьвята Вялікадня, якое ў каталіцкай Польшчы шырока адзначаецца, каля расейскай амбасады ў польскай сталіцы адбылася акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Падобныя акцыі прайшлі і ў некаторых іншых эўрапейскіх краінах.

У нядзелю ўвечары каля дзесяці чалавек прыйшлі да будынку амбасады Расеі ў Варшаве зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў.

(Удзельнік акцыі: ) "Пра гэта трэба казаць, бо Масква падтрымала Лукашэнку ня толькі ў часе выбараў, але працягвае падтрымліваць дыктатарскі рэжым і цяпер. І гэта пры тым, што ўвесь дэмакратычны сьвет не прызнае вынікаў выбараў. А Масква дапамагае чалавеку, які загадвае зьбіваць і судзіць людзей за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Трэба дамагацца спыненьня гэтай падтрымкі".

Прысутныя запалілі белыя і чырвоныя сьвечкі і пакінулі іх на тратуары каля будынку амбасады.

* * *

Між тым у Бэльгіі ў часе сьвяточнага набажэнства ў грэка-каталіцкай беларускай царкве ў Антвэрпэне ўзгадваліся пацярпелыя ад рэпрэсіяў рэжыму. З Антвэрпэну гаворыць Ігар Лазарчук:

(Лазарчук: ) "У часе набажэнства, усяночнай, мы ўзгадвалі зьніклых. А больш вялікую акцыю плянуем на травень".

На фота: падчас набажэнства ў грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG