Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку плянуюць правесьці месячнік салідарнасьці з Казуліным


Радыё Свабода Сябры наваполацкай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады плянуюць распачаць акцыю пратэста супраць арышту Аляксандра Казуліна.

26 красавіка, у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, яны зьбіраюцца ладзіць пікет за яго вызваленьне. Адпаведная заяўка ўжо пададзеная ў гарвыканкам. Прычым, гэта будзе ня разавая акцыя, а своеасаблівы месячнік салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Пачынаючы з 26 красавіка грамадоўцы плянуюць цягам месяцу штодня выходзіць на пляц перад гарадзкім Палацам культуры з плякатамі і лёзунгамі, патрабуючы вызваленьня з-пад арышту Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных.

Паводле арганізатараў акцыі, улады ня маюць падставаў яе забараніць, аднак і ў выпадку забароны пікет адбудзецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG