Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Саюзу палякаў з ізалятару даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі


Радыё Свабода, Горадня Журналіст і актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут з 14 сакавіка трымаў за кратамі сухую галадоўку ў ізалятары ў Горадні. Яму раптам стала кепска, і яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі, дзе яму паставілі кропельніцу.

Пасьля гэтага арыштаванага Андрэя Пачобута перавялі ў міліцэйскі спэцпрыёмнік і родным паведамілі, каб яны падрыхтавалі яму перадачу. Андрэю прынесьлі ваду і сок, а таксама коўдру.

Галоўнага рэдактара часопісу “Glos znad Niemna na uchodzstwie” Андрэя Пачобута затрымалі 13 сакавіка ў Менску супрацоўнікі КДБ, яго завезьлі ў Горадню і на наступны дзень адбыўся суд: далі 10 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку.
XS
SM
MD
LG