Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін сустрэўся з аршанскімі прадпрымальнікамі


Радыё Свабода, Віцебская вобл. Візытам у Воршу кандыдат на прэзыдэнта распачаў паездку па Віцебшчыне.

На сустрэчу з Аляксандрам Казуліным, што прайшла на аршанскім гарадзкім рынку, сабралася каля трохсот чалавек. Сярод іх былі і прадстаўнікі гарадзкіх уладаў.

Сустрэча прайшла ў спакойнай абстаноўцы, і тым ня менш у гарадзкой выбарчай камісіі зьявіліся прэтэнзіі да арганізатараў, бо гарадзкі рынак не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных для перадвыбарчых сустрэч. Пакуль прэтэнзіі былі выказаныя толькі ў вуснай форме.

З Воршы Аляксандар Казулін накіраваўся ў Віцебск, дзе ў яго таксама заплянаваныя дзьве сустрэчы, але ўжо ў адмыслова вызначаных месцах: у Акадэміі вэтэрынарнае мэдыцыны і ў Цэнтры дзіцячае творчасьці Першамайскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG