Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Незалежныя газэты прыходзяць да чытача (анонс)


Радыё Свабода Сёньня падпісчыкі незалежных газэтаў “Народная Воля” і Наша Ніва” пачынаюць атрымліваць першыя ў 2006 годзе нумары гэтых выданьняў. У рэдакцыі “Народнай Волі”, якая атрымала ліцэнзію на розьнічны гандаль, дзейнічае пункт продажу газэты.

У рэдакцыі “Народнай Волі” сёньня не змаўкаюць тэлефоны і не зачыняюцца дзьверы. Людзі прыходзяць набыць газэту, некаторыя яшчэ нясуць квітанцыі аб перадаплаце за студзеньскія нумары, другія прыходзяць забраць першыя нумары, за якія раней пералічылі грошы, па газэту прыходзяць распаўсюднікі. Кіроўца рэдакцыі развозіць “Народную Волю” па арганізацыях, якія пералічылі грошы – гэта і амбасады заходніх краінаў, і амаль усе беларускія банкі, рэклямныя агенствы ды іншыя ўстановы. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG