Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзкі рэдактар тыдня - Аляксандар Фядута


Вядомы палітоляг прапанаваў дасьледаваць тэму: як памянялася за часы незалежнасьці дзяржавы псыхалёгія грамадзтва?

Уліцёнак: “Савецкая прадуктовая крама ў вашых успамінах – гэта…”

Фядута: “Там быў кефір, там было малако, хлеб, алей, нейкія кансэрвы з садавіны… Я разумеў, што ніколі не куплю там мяса. Там было сала, там быў здор. Хоць добрая вытворчасьць мелася і ў Гародні, і на Ваўкавыскім мясакамбінаце, але ўсё тое ішло, як казалі, у Маскву…У той самы славуты “Елісееўскі”. Калі я туды ўвайшоў, дык упершыню ўбачыў…”

Уліцёнак: “… што такое крама сапраўдная…”

Фядута: “Там была ікра. Была нейкая рыба, пра якую я нічога ня ведаў, таму што галоўная рыба майго дзяцінства была камбала”.

Уліцёнак: "Яшчэ – кілька ў таматным соўсе…”

Фядута: “Я ня еў кількі. А яшчэ была рыба хек”.

Уліцёнак: “Аднак жа людзі ня проста прызвычаіліся да гэтае нішчымніцы, а нават тое-сёе хвалілі…”

Фядута: “У нас адна кіўбаса, але якасная!” А на Захадзе, маўляў, усё з дабаўкамі, усё немажліва есьці”.

Уліцёнак: “Уласна кажучы, за тым, савецкім часам, мы мелі справу ня з крамамі, а з разьмеркавальнікамі. Зараз?”

Фядута: “Сёньня ёсьць выбар”.

Уліцёнак: “Дзякуючы завозу, дзякуючы імпарту”.

Фядута: Калі я прыяжджаю, напрыклад, у Кіеў, альбо ў Вільню, альбо ў Варшаву, я бачу, безьліч гатункаў таго ж, скажам, соку. У Беларусі, дзе гэтая парэчка расьце ўсюды, яго няма”.

Уліцёнак: “Ізноў жа праблема ўласнай вытворчасьці…”

Фядута: "Тэхналёгіі яе не занадта зьмяніліся. Акрамя, мажліва, малочнай галіны”.

Уліцёнак: “За поўнымі прылаўкамі хаваюцца старыя савецкія праблемы…”

Фядута: "Мы атрымалі спадчыну, да якой нічога не дадалі. А паколькі і мэнэджмэнт застаўся зусім савецкім…”

Уліцёнак: “Што яшчэ ўражвае вас сёньня?”

Фядута: “Савецкая міталёгія, згодна зь якой – нашае самае смачнае! Людцы мае дарагія, едзьце вы ў тую самую Ўкраіну і паглядзіце, што ядуць там і што ямо тут!”

Уліцёнак: “То бок свой “Елісееўскі магазін” мы не пабудавалі?”

Фядута: “Не. І на Крашчаціку, і на Маршалкоўскай, і той самы “Елісееўскі” на Цьвярской – крамы ўсё яшчэ лепшыя за нашыя”.

XS
SM
MD
LG