Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты


Ганна Соўсь, Курапаты Сёньня з нагоды Дня памяці продкаў амбасадары краінаў Эўразьвязу, ЗША і Ізраілю ўшанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты. Яны ўсклалі кветкі й запалілі сьвечкі ля Крыжа пакутаў, “Лавы Клінтана”, польскага крыжа, габрэйскага знаку і курапацкага каменя.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

Цырымонію распачалі праваслаўны й каталіцкі сьвятары, якія па чарзе правялі жалобнае набажэнтсва ля Крыжа пакутаў.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

Пасьля набажэнства пад “Магутны Божа” амбасадары ўсклалі кветкі й запалілі сьвечкі ля Крыжа пакутаў.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

Далей усе рушылі ў бок адрэстаўраванай напярэдадні “Лавы Клінтана”, мэмарыяльнага знаку “Ад народу Злучаных Штатаў народу Беларусі дзеля памяці”.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт сказала Радыё Свабода:

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, Карэн Ст’юарт, амбасадарка ЗША

“Гэта заўсёды вельмі кранальная цырымонія. Гэта ўжо другі раз, як я прыходжу сюды зь іншымі амбасадарамі, каб ушанаваць памяць тых, хто быў расстраляны ў ХХ стагодзьдзі.

Я вельмі рада, што мы змаглі адрэмантаваць “Лаву Клінтана” і здолелі ўсталяваць яе да гэтай цырымоніі. Гэтая лава зьяўляецца сымбалем сяброўства амэрыканскага й беларускага народаў і таго, што мы памятаем пра мінуўшчыну і думаем пра будучыню.

Я спадзяюся, што людзі будуць з павагай ставіцца да гэтага месца”.

Амбасадарка падзякавала скульптару Алесю Шатэрніку, які адрэстаўраваў “Лаву Клінтана”.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, скульптар Алесь Шатэрнік

“Курапаты — гэта беларуская Галгофа. Гэты храм ствараўся воляй людзей, і гэта дае надзею, што дабро пераможа зло”, — лічыць скульптар.

Польскі амбасадар Генрык Лiтвiн і ягоныя калегі-дыпляматы ўшанавалі памяць загінулых у Курапатах палякаў ля гэтак званага польскага крыжа.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, амбасадар Польшчы Генрык Літвін

“Тут знайшлі рэчы, і зь іх можна здагадацца, што тут ляжаць палякі. Колькі — мы дакладна ня ведаем. Ёсьць такая гіпотэза, што частка расстраляных у Катыні – тут. Але дакумэнтаў няма, расейскі бок закрыў сьледзтва”, — сказаў польскі амбасадар.

Літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас кажа, што, праўдападобна, у Курапатах ляжаць і расстраляныя літоўцы, і літоўская абшчына мае намер паставіць па іх крыж ва ўрочышчы.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас

“Можа, і літоўцаў тут стралялі. Мы гаварылі зь літоўскай абшчынай. Найхутчэй, мы так і зробім. Што да ўражаньняў, то гэта боль у сэрцы, што столькі людзей загінулі ня ў часе ваенных дзеяньняў”, — гаворыць літоўскі амбасадар.

Моцна ўражаны Курапацкімі магіламі й кіраўнік дыпляматычнай місіі Швэцыі Стэфан Эрыксан:

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан

“Гэтае месца сьведчыць пра гісторыю. Гэтае месца вельмі патрэбнае людзям”.

Амбасадары ўсклалі кветкі ля курапацкага каменя.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

Разам з амбасадарам Ізраілю Зэевам Бен-Ар’е ўшанавалі расстраляных ва ўрочышчы габрэяў.

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, амбасадар Ізраілю Зэеў Бэн-Ар’е

У Курапаты сёньня прыйшло шмат людзей. Была дэлегацыя моладзі зь Нямеччыны, дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторная, палітык Вячаслаў Сіўчык, гісторык Ігар Кузьняцоў ды іншыя.

У часе цырымоніі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Выканаўца абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі кажа, што сёлета амбасадары ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсіяў у многіх месцах Курапацкага мэмарыялу:

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007

“Я вельмі ўсьцешаны, што прадстаўнікі дэмакратычных краінаў узялі ўжо за традыцыю прыходзіць на гэтае сьвятое для беларусаў месца на Дзяды — ушаноўваць памяць ахвяраў расейскага бальшавізму”.

Публіцыст Сямён Букчын робіць такую выснову:

Амбасадары заходніх краінаў наведалі Курапаты, 2.11.2007, Сямён Букчын

“Гэта ня толькі памяць ахвяраў сталінізму. Гэта яшчэ нейкая грамадзянская зона. Гэта наша месца, якое ўладзе не ўдалося апанаваць”.

У Курапатах нанава усталявалі “Лаву Клінтана” (фотарэпартаж), 31.10.2007
XS
SM
MD
LG