Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 гадоў адзначыў у турме старшыня Шклоўскай суполкі Партыі БНФ


Радыё Свабода Старшыня Шклоўскай суполкі Партыі БНФ Аляксандар Фёдараў адзначыў 50-годзьдзе ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 31 кастрычніка мае пачацца суд над партыйным актывістам. Пра гэта паведаміла “Свабодзе” жонка Аляксандра Фёдарава Вольга.

Аляксандра Фёдарава зь юбілеем павіншавалі адпартыйцы. Праз жонку перадалі вітаньні й пакунак зь неабходнымі для нявольніка рэчамі.

Спадара Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Партыйца вінавацяць у парушэньні працэдуры выплаты заробку. Ён, нібыта, выплачваў заробак падстаўным асобам. Калі віну Фёдарава дакажуць, яму пагражае да шасьці гадоў няволі з канфіскацыяй маёмасьці. Да арышту спадар Фёдараў працаваў майстрам на дзьвюх кацельнях у Шклове.

У жніўні пракурор Шклоўскага раёну Ігар Сьніткоў не задаволіў хадайніцтва адваката пра вызваленьне шклоўскага палітыка пад падпіску пра нявыезд.

Адмову пракурора вызваліць Фёдарава з-пад варты кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зьвязаў з асабістай непрыхільнасьцю чыноўніка да партыйца.

Жонка Аляксандра Фёдарава ў віну мужа ня верыла й ня верыць цяпер. Яна перакананая, што ў судзе дакажуць мужаву невінаватасьць.

“На побыт у турме муж ня скардзіцца. Ён у мяне моцны чалавек”, — зазначае Вольга.

Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых яў У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі — на загад пракурора. Але тады хутка вызвалілі. • Кіраўнік Шклоўскай суполкі партыі БНФ А.Фёдараў застанецца ў турме, 15.08.2007
XS
SM
MD
LG