Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Анатоль Вольны


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ВОЛЬНЫ Анатоль (сапр.: Ажгірэй Анатоль Іўсьцінавіч; 19.11(2.12).1902, ст. Пухавічы Ігуменскага пав. Менскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н -- 29.10.1937, Менск, НКВД), паэт, празаік, кінадраматург, журналіст. Вучыўся ў Ігуменскай гімназіі (паступіў у 1911). У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную армію. Пасьля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газ. «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. Публікаваўся з 1921. У 1920-30-х г. быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб‘яднаньні «Маладняк». Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў бел. прозе. Член СП Беларусі з 1934; заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1935). Паводле сцэнарыяў В. пастаўленыя фільмы. Арыштаваны 4.11.1936; вынесены сьмяротны прысуд. Расстраляны ў Менску. Рэабілітаваны ў 1957. Тв.: Камсамольская нота: Вершы. -- Менск, 1924 (з А. Александровічам); Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Суаўт. А.Александровіч, А.Дудар. -- Менск, 1925 (2-е выд. 1929); Два: Аповесьць. -- Менск, 1925; Чарнакудрая радасьць: Вершы. -- Менск, 1926; Барацьбіт: Зборнік. -- Менск, 1927; Зборнік фэльетонаў. -- Менск, 1927; Табе: Вершы. -- Менск, 1927; Суседзі: Гумарэскі і фэльетоны. -- Менск, 1932; Шасьцідзясятая паралель: Кінааповесьць. -- Менск, 1935. Літ.: Айзенштадт Г. Ждите нас, звезды!: Докум. очерк о комс. поэте, журналисте и сценаристе А.Вольном // Знамя юности. 1978, 5 окт.; Айзенштат Г. Зь ліку першапраходцаў // Чырвоная змена. 1981, 21 крас.; Брадзянскі Б. На шляху да рэалізму: Пра творчасьць кінадраматурга А.Вольнага // ЛіМ. 1935, 16 сак.; Шушкевіч С. Талент, загартаваны Кастрычнікам: Да 70-годзьдзя з дня нараджэньня А.Вольнага // ЛіМ. 1972, 1 сьнеж.; Яго ж. Яго ўспамінаюць добрым словам // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 2. -- Менск, 1978; БП, т. 2.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG