Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе над пятым “польскім шпіёнам” – перапынак


Алесь Дашчынскі, Менск У судовым працэсе над пятым “польскім” шпіёнам аб’яўлены перапынак да сярэдзіны кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе акруговага вайсковага суду ў Маскве. Прычыны перапынку пакуль невядомыя.

У Маскоўскім акруговым вайсковым судзе 17 верасьня пачаўся працэс над расейскім вайскоўцам, маёрам Сяргеем Юрэнем. Яго вінавацяць у здрадзе дзяржаве ў форме шпіянажу. Сяргей Юрэня праходзіў сьведкам у справе чатырох “польскіх шпіёнаў” зь Беларусі. Судовы працэс закрыты.

Паводле сьледзтва, Сяргей Юрэня разам з чатырма афіцэрамі беларускага войска перадаваў польскай выведцы зьвесткі пра стратэгічныя аб’екты аб’яднанай сыстэмы проціпаветранай абароны Беларусі й Расеі.

Сяргей Юрэня праходзіў сьведкам у справе чатырох “польскіх шпіёнаў” зь Беларусі. Яны ўжо асуджаныя Вайсковай калегіяй Вярхоўнага Суду Беларусі.

Афіцэраў Уладзімера Рускіна, Віктара Богдана, Паўла Пяткевіча і Сяргея Карнілюка суд пакараў пазбаўленьнем волі. Пяткевічу і Карнілюку далі 7 гадоў кожнаму, Богдану — 9, а Рускіну — 10 гадоў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Нагадаем, што КДБ паведаміў пра затрыманьне “польскіх шпіёнаў” у ліпені, незадоўга да адстаўкі старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.

• Чатырох “польскіх шпіёнаў” пасадзілі. Што будзе зь пятым?, 18.09.2007 • “Польскіх шпіёнаў” пакаралі. Адвакаты адмовіліся ад камэнтароў,14.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG