Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Extended Swedish”: свабода ўвасабленьня


Радыё Свабода, Менск Выстава “Extended Swedish” – “Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя” – адкрылася ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры ў Менску. Зь верасьня па лістапад 2007года экспазыцыя будзе дэманстравацца ў Мінску і Віцебску.

Творы пятнаццаці мастакоў-удзельнікаў праекта – разнастайныя па форме і матэрыялах, у розных самабытных канцэптах і ўвасабленнях. Апроч традыцыйных для ювэлірных твораў мэталаў, мастакі выкарыстоўваюць дрэва, паперу, плястмасу ды сылікон. Адна з наведніц выставы кажа, што найбольш яе ўразіў маштаб фантазіі мастакоў.

Дзяўчына: “Непрадказальна... Мы звыклыя да таго, што асацыяцыі ажываюць у музыцы, у жывапісу... Тут, асацыяцыі ў ювэлірным мастацтве – гэта непрадказальна. Калі простая рэч робіцца ювэлірнай. І вось гэтая непрадказальнасьць б''е па ўражаньнях вельмі”.

“Бачна, што людзі – свабодныя, і ім гэта падабаецца...”

А другая мая суразмоўца заўважыла, як праз мастацтва бачная розьніца ў беларускім і швэдзкім мэнталітэтах:

Дзяўчына: “У кожнай рэчы бачная свая ўласьцівасьць, свой шарм, свая душа, свая таямніца. Я думаю, гэтая выстава менавіта пра гэтыя рэчы. Швэды не баяцца ўвасабляць сябе, разьнявольваць сябе. Адчуваецца, што гэта – людзі свабодныя і ім гэта падабаецца. Яны робяць тое, што жадаюць”.

Выстава сучаснага ювэлірнага мастацтва Швэцыі працягнецца да 21 кастрычніка.

Адкрыцьцё выставы сучаснага швэдзкага ювэлірнага мастацтва, Менск, 13 верасьня 2007 г.
Музычнае аздабленьне адкрыцьця выставы – трыо “Партманэ”

Адкрыцьцё выставы сучаснага швэдзкага ювэлірнага мастацтва, Менск, 13 верасьня 2007 г.
Творы Анд Шарлот Хо Сук Сіндынг выклікаюць успаміны пра дзіцячыя казкі

Адкрыцьцё выставы сучаснага швэдзкага ювэлірнага мастацтва, Менск, 13 верасьня 2007 г.
Разуменьне швэдзкай творчасьці ўзмоцнена фатаздымкамі саміх дызайнэраў

Адкрыцьцё выставы сучаснага швэдзкага ювэлірнага мастацтва, Менск, 13 верасьня 2007 г.
Творы дызайнэра Ліі Алеборг

Адкрыцьцё выставы сучаснага швэдзкага ювэлірнага мастацтва, Менск, 13 верасьня 2007 г.
Шпілька, брошка ды каралі Мір’ям Нурындэр аб’яднаны назвай “Радыятар”
XS
SM
MD
LG