Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нясьвіж: суды над актывістамі “Маладога фронту” адкладзены


Алесь Дашчынскі, Менск У панядзелак павінны адбыцца суды над трыма актывістамі “Маладога фронту”, якія былі затрыманы ў Нясьвіжы сёньня ўначы. Гэта Наста Азарка, Арцём Дубскі і Аляксандар Жукаў. Яны засталіся ў нясьвіскім пастарунку.

Яшчэ адну затрыманую разам зь імі актывістку “Маладога фронту”, непаўнагадовую Насту Палажанку адпусьцілі. Яна вярнулася ў Менск, дзе яе чакае Адміністрацыйная камісія.

У горадзе маладафронтаўцы праводзілі кампанію ў абарону Насты Азаркі зь Нясьвіжу, якую ўлады вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Яны зрабілі надпіс “Беларусь – гэта сьвятое!” і раздавалі ўлёткі.

Паводле Насты Палажанкі, міліцыянты вінавацяць усіх затрыманых актывістаў у хуліганстве:

“Увогуле, вінавацяць яны проста жудасна. Мы будзем абскарджваць, бо нас вінавацяць у хуліганстве. Нібыта наш надпіс зьневажаў грамадзтва. Я ня думаю, што надпіс “Беларусь – гэта сьвятое!” можна залічыць як хуліганства. Яшчэ няхай калі б яны напісалі, што нешта пашкоджана, патрэбны рамонт. Не, яны напісалі, што гэта хуліганка, што мы гэтым надпісам некага прыніжаем. Карацей, вось такія жахі.

Будзем спадзявацца на лепшае, хаця, безумоўна, бачна, што даволі актыўных людзей, якія не пабаяліся, прыехалі ў горад, каб працаваць, падняць нейкую хвалю ў горадзе, вырашылі ізаляваць у час суду”.

Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся паведаміць Радыё Свабода прычыны затрыманьня актывістаў “Маладога фронту”. Яны сказалі, што “праводзіцца праверка”, а суду сёньня ня будзе, бо выходны дзень.

У Нясьвіжы затрыманы чатыры актывісты "Маладога фронту", 25.08.2007 “Малады фронт” – пад крымінальным перасьледам, 10.08.2007 Новыя крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў, 8.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG