Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Дзень незалежнасьці ў Беларусі адзначаюць 3 ліпеня?


Альгерд Невяроўскі, Менск Напярэдадні афіцыйнага сьвята Дня незалежнасьці (Дня рэспублікі) гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Слухаць:



Спадар: “Бо ў гэты дзень быў вызвалены Менск. Але незалежнасьць Беларусь не атрымала. Але праблема незалежнасьці мне не падаецца такой важнай, як 100 — 150 гадоў таму. Цяпер сьвет інтэгруецца, таму гэтае пытаньне не зусім прынцыповае. Калі гэтае сьвята адзначаць, і ці адзначаць яго наогул”.

Спадар: “Беларусь вызвалілі ў гэты дзень. Яе вызвалілі, і яна атрымала незалежнасьць”.

Спадарыня: “У 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Я думаю, прымеркавалі да гэтай даты”.

Спадар: “Нібыта, гэта дзень вызваленьня Менску. Ён стаў свабодны ад захопнікаў”.

Хлопец: “Менск вызвалілі. Але Дзень незалежнасьці павінен быць ня ў гэты дзень. 27 ліпеня 1990 году была прынятая Дэклярацыя незалежнасьці”.

Яго сябар: “Дзень незалежнасьці павінен адзначацца 25 сакавіка. А 3 ліпеня зрабілі пасьля рэфэрэндуму”.

Карэспандэнт: “Ці ведаеце вы, чаму Дзень незалежнасьці ў Беларусі адзначаюць 3 ліпеня?”

Спадар: “Вызваленьне, і многа чаго. Якая ў нас незалежнасьць? Усе мы ў Эўропе, якая да Ўралу. Баронім радзіму. Я былы вайсковец. А незалежнасьць – паняцьце адноснае”.

Спадарыня: “Гэта дзень вызваленьня Менску. Відаць, таму”.

Спадарыня: “Нават не задумвалася. Я пра такое зусім ня думаю”.

Дзяўчына: “Таму, што Дзень перамогі”.

Спадарыня: “Таму, што ў гэты дзень Менск вызвалялі ад фашыстаў. А потым афіцыйна зрабілі яго Днём незалежнасьці”.

Спадар: “Гэта дзень вызваленьня ад гітлераўцаў. Але цяперашняя ўлада надала сьвяту іншае значэньне. Хоча паказаць, што яна брала ў гэтым удзел. І ніякага ўдзелу цяперашняя ўлада ў вызваленьні ня брала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG