Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Брестский курьер” выйграў справу ў судзе


Радыё Свабода Суд Маскоўскага раёну Берасьця сёньня не задаволіў пазову жыхара гораду Леаніда Валабуева да незалежнай газэты “Брестский курьер”.

Пазоў аб абароне гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі паўстаў пасьля публікацыі на гумарыстычнай старонцы “Брестского курьера” вершу “Песнь о Волобуеве”.

Берасьцеец Леанід Валабуеў палічыў, што гэты верш прысьвечаны менавіта яму і ўтрымлівае паклёпніцкія зьвесткі. Таму ён запатрабаваў абвергнуць іх, кампэнсаваць маральныя страты 2 мільёнамі рублёў і ануляваць пасьведчаньне аб рэгістрацыі газэты.

Пазьней апошняе патрабаваньне спадар Валабуеў зьняў, але маральныя страты ацаніў ужо на 10 мільёнаў рублёў.

Рэдакцыя “Брестского курьера” даводзіла ў судзе, што “Песнь о Волобуеве” ня ёсьць арыгінальным творам журналістаў газэты і спачатку зьявілася ў інэрнэце і ў адным з расейскіх часопісаў. Такім чынам, рэдакцыя ня можа адказваць за зьвесткі, якія раней распаўсюдзілі іншыя сродкі масавай інфармацыі.

Акрамя таго, прадстаўнікі газэты “Брестский курьер” абверглі ў судзе высновы Леаніда Валабуева — той меркаваў, што ў яго вельмі рэдкае прозьвішча, і таму верш-пародыя прысьвечаны менавіта яму.

Паводле афіцыйнай даведкі, на Берасьцейшчыне 23 асобы маюць такое прозьвішча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG