Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналісты-“чэкісты”


Радыё Свабода Магілеўская абласная ўправа КДБ за плённую сумесную працу ўзнагародзіла граматамі і каштоўнымі падарункамі журналістак рэгіянальнага тэлебачаньня Ірыну Бардзілоўскую і Тацяну Сяргейчык.

Абедзве гэтыя супрацоўніцы летась і сёлета рабілі рэпартажы аб сувязях магілёўскіх грамадзкіх арганізацый із замежнымі гасьцямі.

Пры здымках сюжэтаў здымачныя групы суправаджаліся невядомымі людзьмі ў цывільным і супрацоўнікамі міліцыі ў форме. Гэтыя апошнія падставе праверкі дакумэнтаў прысутных забясьпечвалі журналісткам пранікненьне ў памяшканьні, дзе адбываліся сустрэчы з замежнікамі.

Адзін з такіх сюжэтаў быў выкарыстаны ў інфармацыйнай праграме Першага телеканалу (БТ) “Панорама недели”.
XS
SM
MD
LG